Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Лёндане пахаваюць айца Аляксандра Надсана

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2015 10:00
Духоўны лідар беларусаў замежжа памёр у Лёндане 16 красавіка на 89-м годзе жыцьця.

У Лёндане сёньня пройдзе пахаваньне знакамітага ўніяцкага сьвятара айца Аляксандра Надсана. Пахавальная служба адбудзецца ў царкве Сьвятой Марыі ва Ўсходнім Фінчлі. У гэты ж дзень у Менску ў касьцёле Сьвятых Сымона й Алены адбудзецца памінальная служба.

Айцец Аляксандар Надсан памёр у Лёндане 16 красавіка на 89-м годзе жыцьця. Ён быў духоўным лідарам беларусаў замежжа: напісаў некалькі кніг па гісторыі Беларусі, быў кіраўніком беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лёндане, старшынёй Камітэту дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

У 1994 годзе Ватыкан афіцыйна зацьвердзіў літургічныя тэксты для беларусаў-уніятаў, перакладзеныя Надсанам на беларускую мову. У Беларусь айцец Аляксандр прыязджаў у кастрычніку 2010 году на прэзэнтацыю кнігі „Сонца твае не закоціцца, І месяц твой не схаваецца”, выдадзенай да яго 80-годзьдзя й 50-годзьдзя яго царкоўнага служэньня.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт