Logo Polskiego Radia
Print

Францыя можа затапіць пабудаваныя для Расеі "Містралі"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.05.2015 10:49
Парыж разглядае такі варыянт пры скасаваньні кантракту і ў выпадку адмовы ад іх пастаўкі.
Wikipedia

Францыя можа затапіць пабудаваныя для Расейскай Фэдэрацыі верталётаносцы "Містраль". Парыж разглядае такі варыянт пры скасаваньні кантракту і ў выпадку адмовы ад іх пастаўкі, паведамляе францускае выданьне Le Figaro.

Экспэрты газеты лічаць малаверагоднай магчымасьць ВМС Францыі выкарыстоўваць два верталётаносцы, паколькі яны мадыфікаваныя пад расейскія стандарты й прызначаныя для эксплюатацыі ў паўночных шыротах. Пры гэтым не выключаецца магчымасьць продажу караблёў іншым краінам.

Раней паведамлялася, што прэзыдэнты Расеі й Францыі Ўладзімір Пуцін і Франсуа Алянд сышліся ў дачыненьні да верталётаносца тыпу "Містраль" на пазыцыі "або тавар, ці ўжо аплачаная сума" падчас размовы, якая прайшла 24 красавіка.

Нагадаем, 25 лістапада 2014 года Франсуа Аланд вырашыў прыпыніць пастаўку "Ўладзівастока" (першага "Містраля") да асобага распараджэньня.

Кантракт на будаўніцтва двух верталетаносцаў тыпу "Містраль" коштам 1,2 мільярда эўра быў заключаны паміж кампаніямі "Рособоронэкспорт" і DCNS у чэрвені 2011 года. Паводле ўмоваў дагавора здача "Ўладзівастока" была заплянаваная на 1 лістапада 2014-га года, другога карабля - на 1 лістапада 2015 года. Сума няўстоек і штрафаў у выпадку адмовы ад пастаўкі можа дасягнуць 3 мільярдаў эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт