Logo Polskiego Radia
Print

Сумны рэкорд у Саудаўскай Арабіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.05.2015 16:38
Колькасьць сьмяротных пакараньняў у гэтай краіне ад 1 студзеня дасягнула 88 чалавек.

Такім чынам гэтая лічба перавысіла колькасьць пакараньняў сьмерці ў цэлым мінулым годзе.

Апошнімі прысуджанымі да сьмерці, супраць якіх вырак быў выкананы сёньня, былі трое мужчын – два наркадылеры і забойца.

У Саўдаўскай Арабіі, якая зьяўляецца абсалютнай манархіяй, сыстэма крымінальнага правасудзьдзя вельмі жорсткая. За дробныя злачынствы пагражае лупцоўка, а, напрыклад, за крадзеж - адсячэньне пальца або нават усёй рукі. Сьмерць шляхам абезгалоўліваньня арабскім мячом караюцца ня толькі забойцы, гвалтаўнікі й наркагандляры, але таксама людзі, якія адмовіліся ад ісламу. Пакараньні, як правіла, праводзяцца публічна.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт