Украіна: Сяргей Клюеў страціў імунітэт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.06.2015 15:57
Украінскія праваахоўныя органы па-ранейшаму шукаюць яго брата Андрэя.
konflikty.wp.pl
Вярхоўная Рада Ўкраіны пазбавіла недатыкальнасьці Сяргея Клюева - аднаго з самых уплывовых палітыкаў часоў экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Генпракуратура абвінавачвае ўкраінца ў махлярстве. Гаворка ідзе пра незаконнае пераняцьцё завода паўправаднікоў, які цяпер вырабляе сонечныя панэлі, а таксама ў махлярстве з крэдытнымі й незаконным атрыманьні дзяржаўнага фінансаваньня на свае прыватныя інвэстыцыі.
Калі б Вярхоўная Рада не пазбавіла Сяргея Клюева імунітэту, то Эўразьвяз ужо на гэтым тыдні выкрасьліў бы яго прозьвішча са сьпісу асоб, ахопленых санкцыямі ЭЗ.
Украінскія праваахоўныя органы па-ранейшаму шукаюць брата Сяргея Клюева. Андрэй Клюеў кіраваў Адміністрацыяй прэзыдэнта. Ён падазраецца ў адказнасьці за крывавы разгон удзельнікаў „Майдана”, а таксама ў фінансавых махінацыях.
аз