КНДР перайшла на ўласны час
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.08.2015 16:07
Паводле яго, стрэлкі гадзіньніка пераводзяцца на 30 хвілін назад.
mmopole.pl
У КНДР у суботу ўступае ў сілу рашэньне аб стварэньні ўласнага часавага пояса, у якім стрэлкі гадзіньніка пераводзяцца на 30 хвілін назад.
Такім чынам, у КНДР замест часавага пояса UTC + 9 будзе выкарыстоўвацца час па UTC + 8: 30.
Гэты крок прымеркаваны да 70-й гадавіны вызваленьня Карэйскай паўвыспы ад японскай акупацыі.
Як адзначаюць заходнія СМІ, да пераўтварэньня Карэі ў японскую калёнію ў 1910 карэйцы выкарыстоўвалі стандарт UTC + 8:30, аднак у 1912 годзе карэйскі час сынхранізавалі зь японскім.
Паўднёвая Карэя з 1954 па 1961 таксама выкарыстоўвала ўласны стандарт часу як знак разрыву з эпохай японскага праўленьня, дадаюць СМІ.
interfax.by/аз