Logo Polskiego Radia
Print

Масава паміраюць кіты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2015 14:02
У водах Аляскі знойдзена 30 цел марскіх млекакормячых.
foto: PAP/Marcin Bielecki

Навукоўцы амэрыканскага агенцтва Нацыянальнае кіраваньне акіянічных і атмасфэрных дасьледаваньняў (NOAA) занепакоеныя колькасьцю мёртвых кітоў, якія з траўня зьяўляюцца ў водах Аляскі. Дагэтуль зафіксавана сьмерць 30 кітоў. Большасьць загінулых млекакормячых зьявіліся ў раёне выспы Кадзьяк.

Вучоныя занепакоеныя сытуацыяй, таму што, як правіла, цела мёртвага кіта яны знаходзяць адзін раз на два гады.

Прычына масавай гібелі кітоў не вядомая. Паводле адной з гіпотэз, кіты паміраюць у выніку шкоднага выпраменьваньня пасьля аварыі на атамнай электрастанцыі Фукусіма ў 2011 г.

Агенцтва NOAA вырашыла расьсьледаваць трывожную зьяву. Аднак, пакуль будуць вядомыя вынікі экспэртызаў, можа прайсьці многа месяцаў, а нават гадоў, – зазначаюць навукоўцы.

яс

tags: Кіты
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт