Logo Polskiego Radia
Print

У Паўднёвым Судане ў выніку выбуху цыстэрны з палівам загінулі 85 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2015 19:38
Цыстэрна выбухнула неўзабаве пасьля таго, як зь яе пачалі зьліваць бэнзін.
www.flickr.com

У сталіцы Паўднёвага Судана горадзе Джуба мінімум 85 чалавек загінулі ў выніку выбуху цыстэрны з бэнзінам. Трагедыя адбылася пры спробе зьліць паліва з аўтацыстэрны, якая перакулілася. Больш за 50 чалавек атрымалі раненьні й апёкі рознай ступені цяжкасьці.
Паводле папярэдніх дадзеных, цыстэрна выбухнула неўзабаве пасьля таго, як зь яе пачалі зьліваць бэнзін. Прычына выбуху пакуль невядомая.
Улады падкрэсьліваюць, што выбух - гэта няшчасны выпадак, які не зьвязаны з тэрактам і ўзброеным канфліктам, што працягваецца ў Паўднёвым Судане з 2013 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт