Толькі кожны пяты ўцякач сапраўды сырыец
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.09.2015 16:48
Большасьць бежанцаў хлусіць, кажучы, што паходзіць з Сырыі.
PAP
Сярод уцекачоў, якія масава перакрочваюць эўрапейскія межы, толькі кожны пяты паходзіць з Сырыі, хоць большасьць зь іх называе сябе ахвярамі вайны ў гэтай краіне – паведамляе ЭЗ.
Лёнданская газэта «The Daily Telegraph» вывучыў кулісы «размнажэньня» сырыйцаў.
Арабскамоўны профіль «Плятформа вандроўнікаў» на Фэйсбуку дала журналісту газэты нумар да кантрабандзіста з Турцыі. Ён гарантаваў падарожжа са Стамбула ў Ішмір і пераправу пантонам на грэцкія выспы.
Журналіст, які прадставіўся эгіпетцам, запытаўся ў свайго суразмоўцы, ці не было б лепш, каб у Эўропе прадставіцца сырыйцам. Кантрабандзіст даў яму фальшывы сырыйскі пашпарт, палічыўшы за свае паслугі 3 тысячы даляраў. Пры гэтым не гарантаваў якасьці падробленых дакумэнтаў.
Балгарыя ўжо канфіскавала на мяжы 10 тысяч такіх фальшывых сырыйскіх пашпартоў. Аднак брытанскі рэпарцёр даведаўся, дзе ў Стамбуле за 200-300 эўра можа купіць сапраўдны пашпарт на любое прозьвішча й з уласным здымкам.
Сырыйцы падчас шматлікіх баёў здабылі доступ да пашпартных фармуляраў і абсталяваньня для іх раздрукоўкі.
ав