Logo Polskiego Radia
Print

Спонсары заклікаюць Блятэра пакінуць пасаду старшыні FIFA

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2015 18:22
Заклік высунулі Coca Cola, Visa, Budweiser і McDonald’s.
www.flickr.com

Старшыня FIFA Зэп Блятэр (Sepp Blatter) не намерваецца пакідаць сваю пасаду, нягледзячы на тое, што гэтага патрабуюць галоўныя спонсары.
Coca Cola, Visa, Budweiser і McDonald’s заклікаюць Блятэра неадкладна пакінуць пасаду старшыні. Яны лічаць, што на фоне шматлікіх карупцыйных скандалаў старшыня FIFA ня можа выконваць свае абавязкі. На мінулым тыдні супраць Зэпа Блятэра пачалося крымінальнае сьледзтва. Праваахоўныя органы падазраюць, што старшыня FIFA падпісаў стратны кантракт для арганізацыі, якую ён узначальвае, а таксама перавёў “падазроныя” грошы на рахунак старшыні UEFA Мішэля Пляціні (Michela Platiniego).
Зэп Блятэр заявіў у сваю чаргу, што пасаду пакіне ў лютым наступнага года, так як і абяцаў раней.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт