Logo Polskiego Radia
Print

„Містралі” паставяць у Эгіпет на пачатку 2016 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2015 15:16
Дэнансаваньне кантракта з Расеяй каштавала Францыі каля 1 млрд эўра.
www.flickr.com

Парыж мае намер паставіць два караблі „Містраль” у Каір у красавіку-сакавіку 2016 году, паведаміў прадстаўнік францускай дзяржаўнай абароннай кампаніі па будаўніцтве ваенных караблёў „DCNS”.

„Пакуль у нас няма дакладных дат, але пастаўка Эгіпту можа быць праведзеная ў сакавіку-красавіку наступнага году, гэта значыць, што караблі трапяць у Эгіпет да пачатку лета 2016”, - сказаў суразмоўца агенцтва Interfax.

Як паведамлялася, у пачатку жніўня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін і яго францускі калега Франсуа Алянд прынялі сумеснае рашэньне аб спыненьні дзеяньня кантракта на будаўніцтва й пастаўку Расеі двух верталётаносцаў тыпу „Містраль”.

Дэнансаваньне кантракта каштавала Францыі каля 1 млрд эўра. Пасьля гэтага пагадненьне аб продажу прызначаных Расеі караблёў Францыя заключыла з Эгіптам.

interfax.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт