Афганістан папрасіў Расею пачаць пастаўкі ўзбраеньня
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
26.10.2015 12:46
Пра гэта сёньня піша амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal.
źr. google.maps.com
Прэзыдэнт Афганістана Ашраф Гані просіць Маскву аб пастаўках артылерыі, стралковай зброі й верталётаў Мі-35. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на афганскіх і расейскіх афіцыйных асоб.
Па інфармацыі выданьня, гэты крок зьвязаны з тым, што ЗША й іх саюзьнікі адклікалі вялікую частку сваіх вайскоўцаў з Афганістана й скарацілі фінансавую падтрымку.У 2010-2011 гг. кантынгент налічваў каля 100 тысяч вайскоўцаў, зараз іх застаецца 10 тысяч.
"Расея скарыстаецца магчымасьцю" - заявіла амэрыканская афіцыйная асоба.
Выданьне адзначае, што расейская зацікаўленасьць у аказаньні дапамогі Афганістану можа адлюстроўваць асьцярогі Масквы наконт таго, што пагаршэньне сытуацыі з бясьпекай у Афганістане можа дэстабілізаваць Цэнтральную Азію.
дг