Расея прыпыняе рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў з Турцыяй
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.11.2015 18:15
Сярод іх - будова газаправоду “Турэцкая плынь” па дне Чорнага мора.
Steven Depolo/flickr.com
Расея прыпыняе рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў з Турцыяй. Пра гэта паведаміў міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў. Сярод прыпыненых праектаў ёсьць будова газаправоду “Турэцкая плынь” па дне Чорнага мора, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё.
Рэакцыя Расеі – гэта адказ на зьбіцьцё турэцкім зьнішчальнікам расейскага франтавога бамбавіка Су-24М. Паводле Аляксея Ўлюкаева, Масква спыняе дзеяньне пагадненьня аб свабодным абмене паслугамі й інвэстыцыямі, праграм па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама пагадненьня аб стварэньні супольнага інвэстыцыйнага фонда. Міністар эканамічнага разьвіцьця таксама сказаў, што будзе прыпыненае будаўніцтва атамнай электрастанцыі “Акую” (“Akkuyu”), якая ўзводзіцца Расеяй у Турцыі.
Раней прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Масква не плянуе ўводзіць гандлёвых санкцый супраць Анкары.
вс