Пуцін зноў абвінаваціў Турцыю ў падтрымцы тэрарыстаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.12.2015 16:45
Пра гэта ён заявіў у чацьвер у штогадовым пасланьні Фэдэральнаму сходу.
Прэзыдэнт Расеi Ўладзімір ПуцінGlobal Panorama/flickr.com
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зноў абвінаваціў Турцыю ў падтрымцы тэрарыстаў і сказаў, што яна яшчэ ня раз пашкадуе аб тым, што зрабіла. Пра гэта ён заявіў у чацьвер у штогадовым пасланьні Фэдэральнаму сходу, якое трансьлявала тэлебачаньне й радыё.
«Мы ведаем, хто ў Турцыі набівае сваю кішэню й дазваляе зарабіць тэрарыстам», – сказаў прэзыдэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што «турэцкі народ – добры, працавіты й таленавіты», і што ў Турцыі Расея мае шмат даўніх і надзейных сяброў. Пуцін сказаў, што Крэмль «ня ставіць знака роўнасьці паміж імі й часткай сёньняшняй кіруючай вярхушкі, якая нясе прамую адказнасьць за гібель нашых вайскоўцаў у Сірыі«.
«Расея ня будзе бразгаць зброяй, але Турцыя памідорамі не абыдзецца», – сказаў Пуцін, маючы на ўвазе ўведзеную забарону на імпарт турэцкай садавіны й агародніны.
вс