Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы абяцаюць заблякаваць усе торэнт-трэкеры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.12.2015 12:40
Пра гэта заявіў кіраўнік Раскамнагляда Аляксандар Жараў.
pixabay.com

Раскамнагляд паабяцаў заблякаваць найбуйнейшыя торэнт-трэкеры ў 2016 годзе

Кіраўнік Раскамнагляда Аляксандар Жараў чакае, што ў наступным годзе найбуйнейшыя расейскія торэнт-трэкеры будуць цалкам заблякаваныя.

"15 найбольш папулярных торэнт-трэкераў намаганьнямі праваўладальнікаў унесены ў сьпіс на вечнае блякаваньне", - заявіў Жараў на форуме "Інтэрнэт Эканоміка 2015". Ён адзначыў, што на рашэньні аб блякаваньні пададзеныя апэляцыі, якія разглядае суд.

"Мой прагноз - у 2016 годзе яны будуць заблякаваныя, а паколькі па статыстыцы 95% грамадзян не карыстаюцца інструмэнтамі абыходу блякіроўкі, трафік гэтых рэсурсаў значна зьнізіцца", - падкрэсьліў ён.

На думку Жарава, неабходна дамагацца таго, каб аўдыторыя не шукала спосабы абыходу блякаваньняў, а перамяшчалася на легальныя інтэрнэт-рэсурсы.
Па дадзеных Раскамнагляда, з 1 траўня, калі пачала працаваць новая вэрсія антыпірацкага закона, у ведамства паступіла 302 судовыя пастановы аб папярэдніх забесьпячальніцкіх мерах.

"Рэсурсы, на якіх пірацкі кантэнт быў разьмешчаны, былі апавешчаныя. У асноўным рэсурсы добраахвотна выдаляюць кантэнт, але ў 133 выпадках справа дайшла да суду, і ў 122 выпадках праваўладальнікі суды выйгралі", - паведаміў Жараў.

Цалкам заблякаваныя на дадзены момант 1433 унікальных старонкі й 505 пірацкіх рэсурсаў, адзначыў кіраўнік Раскамнагляда. У лістападзе суд назаўжды заблякаваў адзін з самых папулярных рэсурсаў рускамоўнага інтэрнэту торэнт-трэкер RuTracker.org.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт