Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША бацька-геймер задушыў свайго сына

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.01.2016 12:58
Мужчына паваліў хлопчыка на канапу і сеў на яго, прыціснуўшы яго тварам да падушак.
flickr.com

Жыхар амэрыканскага штата Флорыда 31-гадовы Джэймс Дырман забіў свайго шасьцігадовага сына з-за відэагульні. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні Калядаў.

Як распавяла паліцыі сяброўка затрыманага, які гуляў у кампутарныя гулні мужчына, адправіў сваіх двух сыноў спаць, аднак тыя працягвалі шумець. Тады бацька вырашыў пакараць дзяцей, загадаўшы ім стаць каля сьцяны і адвярнуцца. Аднак, заўважыўшы, што малодшы сочыць за тым, як ён гуляе, Дырман раззлаваўся.

Мужчына паваліў хлопчыка на канапу і сеў на яго, прыціснуўшы яго тварам да падушак. Бацька працягваў гуляць, ігнаруючы крыкі сына аб тым, што яму няма чым дыхаць. У выніку дзіця задушылася. Усё адбылося на вачах старэйшага брата загінулага.

Калі пара выявіла, што дзіця ня дыхае, яны патэлефанавалі ў службу выратаваньня, аднак, тым засталося толькі канстатаваць сьмерць хлопчыка.

Паліцыянты, якія расьсьледуюць інцыдэнт, былі шакаваныя тым, што адбылося. Шэрыф акругі назваў забойства «абуральным і подлым». У цяперашні час Дырман чакае суда ў турме.

lenta.ru/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт