ЗША пачынаюць экспарт звадкаванага прыроднага газу
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
11.01.2016 08:05
Да канца дзесяцігодзьдзя ЗША могуць стаць трэцім па велічыні экспарцёрам ЗПГ у сьвеце.
flickr.com/kees torn
ЗША пачынаюць экспарт звадкаванага прыроднага газу
Да канца дзесяцігодзьдзя ЗША могуць стаць трэцім па велічыні экспарцёрам ЗПГ у сьвеце.
У аўторак, 12 студзеня, у ЗША на тэрмінал Sabine Pass у штаце Луізіяна прыбудзе танкер Energy Atlantic, каб упершыню экспартаваць з краіны звадкаваны прыродны газ (ЗПГ), перадае выданьне ў Financial Times.
Тэрмінал належыць кампаніі Cheniere Energy, большую частку першай партыі газу ў яе набудзе брытанская кампанія BG Group. Як адзначае выданьне, пачатак экспарту ЗПГ з ЗША здольна павялічыць канкурэнцыю ў галіны й перашкодзіць плянам канкурэнтаў пабудаваць тэрміналы на ўсходнім узьбярэжжы Афрыкі, на заходнім узьбярэжжы Канады і ў Расеі.
Чакаецца, што да канца дзесяцігоддзя ЗША стануць трэцім па велічыні экспарцёрам СПГ пасьля Катара й Аўстраліі. Падкрэсьліваецца, што старт экспарту ЗПГ з ЗША адбываецца на фоне зьніжэньня коштаў на газ, якія часта прывязаныя да коштаў на нафту.
У аўторак, 12 студзеня, у ЗША на тэрмінал Sabine Pass у штаце Луізіяна прыбудзе танкер Energy Atlantic, каб упершыню экспартаваць з краіны звадкаваны прыродны газ (ЗПГ), перадае выданьне ў Financial Times.
Тэрмінал належыць кампаніі Cheniere Energy, большую частку першай партыі газу ў яе набудзе брытанская кампанія BG Group. Як адзначае выданьне, пачатак экспарту ЗПГ з ЗША здольны павялічыць канкурэнцыю ў галіне й перашкодзіць плянам канкурэнтаў пабудаваць тэрміналы на ўсходнім узьбярэжжы Афрыкі, на заходнім узьбярэжжы Канады і ў Расеі.

ft.com/дг