Logo Polskiego Radia
Print

Сярод расейцаў сымпатый да Беларусі крыху паменела

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2016 21:02
На «вельмі добра» ацэньваюць сваё стаўленьне да Беларусі 18% апытаных расейцаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У канцы студзеня гэтага года расейскі «Левада-Цэнтр» правёў апытаньне сярод сваіх суграмадзян, каб вывучыць іх успрыманьне іншых краін. Як вынікае з дасьледаваньня, сымпатый да Беларусі крыху паменела.

На «вельмі добра» ацэньваюць сваё стаўленьне да Беларусі 18% апытаных расейцаў. Для параўнаньня, больш такіх адказаў гучала ў траўні 2015 года (29%), хоць у сярэднім за 2014 год гэтая лічба складала ўсяго 12%.
63% расейцаў ацанілі сваё стаўленьне да Беларусі варыянтам «у асноўным добра". Падчас папярэдняга такога апытаньня (лістапад 2015 году) такіх было 64%. А ў сярэднім за 2014 год - 71%.

«У асноўным дрэнна» ставяцца 9% расейцаў, «вельмі дрэнна» - яшчэ 2% апытаных. 8% рэспандэнтаў не змаглі адказаць на гэтае пытаньне.

Апытаньне праводзілася 22-25 студзеня 2016 года па рэпрэзэнтатыўнай усерасейскай выбарцы гарадзкога й сельскага насельніцтва сярод 1600/800 чалавек ва ўзросьце 18 гадоў і старэй у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў краіны. Дасьледаваньне праводзілася дома ў рэспандэнта мэтадам асабістага інтэрвію. Статыстычная памылка дадзеных гэтых дасьледаваньняў не перавышае 4,1%.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт