Logo Polskiego Radia
Print

У выніку тэрактаў у Емэне загінулі па меншай меры 22 чалавекі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2016 11:44
Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
Жыхары Адэна на месцы аднаго з выбухаўЖыхары Адэна на месцы аднаго з выбухаўPAP/EPA/STR

У выніку выбухаў у горадзе Адэн на поўдні Емэна, якія адбыліся сёньня, 25 траўня, загінулі па меншай меры 22 чалавекі.


Паведамляецца, што ўсе выбухі зьдзейсьнілі тэрарысты-сьмяротнікі. Дзьве бомбы былі прыведзеныя ў дзеяньне адначасова на асобных кантрольна-прапускных пунктах на захадзе Адэна на шляху ў базу, якую выкарыстоўваюць войскі арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Арабіяй. Трэцяя бомба была ў машыне хуткай дапамогі й выбухнула ў цэнтры горада.

Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
Узброены грамадзянскі канфлікт у Емэне цягнецца з 2014 года. Увядзеньне рэжыму спыненьня агню ў краіне ўзгодненае з 10 красавіка 2016 года, а 18 красавіка ў Кувэйце адновяцца мірныя перамовы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт