Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Ганс-Дзітрых Геншэр

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.04.2016 10:35
Былому міністру замежных спраў ФРГ было 89 гадоў.
Ганс-Дзітрых Геншэр, 2014 годГанс-Дзітрых Геншэр, 2014 годcommons.wikimedia.org/Ralf Roletschek/CC BY-SA 3.0

Ганс-Дзітрых Геншэр памёр ад сардэчна-сасудзістай недастатковасьці. Былому міністру замежных спраў ФРГ было 89 гадоў.

Геншэр займаў пасаду міністра замежных спраў краіны з 1974 па 1992 год. Ён быў адным з палітыкаў, якія зрабілі вялізны ўнёсак ва ўзьяднаньне Нямеччыны.

На пасадзе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Геншэр праводзіў палітыку разрадкі ў адносінах з Савецкім Саюзам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт