Logo Polskiego Radia
Print

"Nord Stream-2" нясе пагрозы энергетычнай бясьпецы ЭЗ - Эўракамісія

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 07.04.2016 10:04
Адпаведную заяву Шэфчавіч зрабіў у сераду ў Брусэлі ў Эўрапейскім парлямэнце.
Sitz der Europäischen Kommission in BrüsselSitz der Europäischen Kommission in BrüsselBild: flickr.com/Álvaro Millán

Віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі па пытаньнях Энэргетычнага саюза Мараш Шэфчавіч заяўляе, што газатранспартны праект "Nord Stream-2" не адпавядае ні стратэгіі энэргетычнай бясьпекі Эўрапейскага Зьвяза, ні стратэгіі бясьпекі паставак газу.

Адпаведную заяву Шэфчавіч зрабіў у сераду ў Брусэлі ў Эўрапейскім парлямэнце падчас канфэрэнцыі, прысьвечанай пытаньню расейска-нямецкага газаправоду.

М. Шэфчавіч: Дывэрсыфікацыя крыніц энэргіі, пастаўшчыкоў і шляхоў мае вырашальнае значэньне для забесьпячэньня бясьпечных і стабільных паставак на эўрапейскія прадпрыемствы. "Nord Stream-2" так, як ён выглядае цяпер, не адпавядае гэтым умовам. Што тычыцца бясьпекі паставак, гэты газапровад можа прывесьці да памяншэньня газатранспартных калідораў з трох да, як мінімум, двух - гэта адмова ад маршруту праз Украіну. Таксама маршрут «Ямал» праз Польшчу можа апынуцца пад пагрозай. Такое скарачэньне маршрутаў не палепшыць бясьпекі паставак.

Віцэ-прэзыдэнт зноў нагадаў пазыцыю Эўразьвяза, згодна з якой ЭЗ будзе фінансава падтрымліваць інфраструктурныя праекты, якія адпавядаюць асноўным прынцыпам Энергетычнага саюза, у тым ліку, стратэгіі энергетычнай бясьпекі ЭЗ.

Праект "Nord Stream-2" прадугледжвае будаўніцтва двух нітак марскога газаправода агульнай магутнасьцю 55 млрд куб. м газу ў год з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт