Logo Polskiego Radia
Print

Расея стварае на захадзе новыя вайсковыя часткі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.05.2016 16:57
Гэта адказ на пляны ўмацаваньня ўсходняга флянгу NATO.
Photo: US Air Force/wikipedia.org/Domena publiczna

Расея будзе фармаваць тры новыя дывізіі ў адказ на ўмацаваньне сіл Паўночнаатлянтычнага пакту на яго ўсходнім флянгу. Пра гэта паведаміў міністaр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Дзьве новыя дывізіі будуць створаныя да канца бягучага году ў Заходняй ваеннай акрузе й адна ў Паўднёвай ваеннай акрузе. Цяпер праходзіць праца па падрыхтоўцы адпаведнай інфраструктуры ў месцах іх разьмяшчэньня.

Раней паведамлялася, што на тэрыторыі Заходняй ваеннай акругі таксама будзе разьмешчаная, сфарміраваная надоечы 1-я танкавая армія й 20-ая агульнавайсковая армія.

З пачатку мінулага году на тэрыторыі Заходняй ваеннай акругі Расеі былі створаныя каля 30 новых вайсковых частак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт