Сэрыя бомбавых трывог у Чэхіі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.05.2016 12:47
Чэская паліцыя эвакуіравала людзей з галоўных вакзалаў у Празе й Плзне.
Praga. Zdjęcie ilustracyjneFoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Чэская паліцыя эвакуіравала людзей з галоўных вакзалаў у Празе й Плзне, а таксама ў некалькіх гарадзкіх установах у Пардубіцы. Службы атрымалі паведамленьні, што ва ўсіх гэтых месцах падкладзеныя бомбы.
Ананімовыя тэлефонныя званкі аб тым, што ў некалькіх пардубіцкіх офісах знаходзяцца выбухоўкі, паліцыя атрымала каля 9 гадзіны раніцы. Ананімная асоба толькі сказала, што бомба знаходзіцца ў будынку гарадзкіх уладаў. Паколькі гарадзкая ратуш месьціцца ў некалькіх будынках, функцыянэры распачалі эвакуацыю ўсіх памяшканьняў. Чыноўнікаў адправілі да дому й забаранілі вяртацца на працу да канца дня.
Прыблізна ў гэтым жа самым часе зьявілася ананімная інфармацыя аб выбухоўках, якія нібыта знаходзіцца на чыгуначных вакзалах у Пардубіцы, Плзэню і ў Празе. Бомбы нібыта падкладзеныя таксама ў праскай ратушы.
Паліцыя падазрае, што аўтарам званкоў зьяўляецца адна асоба. Функцыянэры працуюць у больш за дзесяці месцах на тэрыторыі цэлай краіны.
ав