Прэм'ер Латвіі: Мы ўмацуем мяжу зь Беларусьсю
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
17.05.2016 12:06
Марыс Кучынскіс падтрымаў таксама будаўніцтва сьцяны на мяжы з Расеяй
Марыс Кучынскіс flickr.com/Saeima
Прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс падтрымлівае будаўніцтва сьцяны на мяжы з Расеяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію часопісу Focus.
Кіраўнік латвійскага ўрада лічыць гэтую меру неабходнай у барацьбе з патокамі бежанцаў, якія, на яго думку, могуць хлынуць у Эўразьвяз з Расеі.
«Мы ўмацуем мяжу ня толькі з Расеяй, але й зь Беларусьсю. Але гэта будзе не новая Бэрлінская сьцяна, а сродак ўзяць усё пад кантроль. Мы павінны ведаць, хто да нас прыязджае, каб рэгістраваць усіх гэтых людзей», - заявіў Кучынскіс.
Паводле яго слоў, у Латвію "нейкім чынам патрапілі» каля 60 афганцаў, іракцаў, віетнамцаў. На заўвагу журналіста аб тым, што 60 чалавек складана назваць патокам бежанцаў, Кучынскіс адзначыў, што неабходна загадзя прадумаць такі варыянт. Ён лічыць, што мігранты, якія прыбываюць у ЭЗ праз Эгейскае мора, у будучыні могуць патрапіць у Расею, а адтуль накіравацца ў Латвію.
postimees.ee/дг