Logo Polskiego Radia
Print

UNICEF: Да 2030 году памрэ 69 мільёнаў дзяцей да 5 году жыцьця

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2016 16:26
Самая складаная сытуацыя пануе ў Чорнай Афрыцы, дзе прынамсі 247 млн дзяцей жыве ў галечы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Калі нічога не памяняецца, то да 2030 году 69 мільёнаў дзяцей да 5 году жыцьця памрэ па прычыне хвароб, якіх можна пазьбегнуць, а 167 мільёнаў дзяцей будзе жыць у галечы – піша ў сваім рапарце UNICEF.

Самая складаная сытуацыя пануе ў Чорнай Афрыцы, дзе прынамсі 247 млн дзяцей жыве ў галечы. Калі сытуацыя не памяняецца, то да 2030 году амаль палова з 69 млн дзяцей ніжэй за 5 гадоў, якая памрэ па прычыне хвароб, будзе жыць менавіта ў Чорнай Афрыцы. У гэтым рэгіёне будзе жыць больш за палову з 60 млн дзяцей школьнага ўзросту, якія будуць па-за сыстэмай адукацыі. 9 з 10 дзяцей, якія жывуць у галечы таксама будуць жыць у Чорнай Афрыцы.

З 2011 году павялічылася колькасьць дзяцей, якія ня вучацца. Каля 124 млн дзяцей ня ходзяць у школу, а амаль 2 з 5 дзяцей, якія заканчваюць пачатковую школу, не навучыліся чытаць, пісаць і лічыць.

Ва UNICEF адзначаюць, што такая сытуацыя ўяўляе сабой пагрозу ня толькі для гэтых дзяцей, але й для будучыні грамадзтва, дзе адбываюцца гэтыя працэсы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт