Паўтысячы вэнэсуэлак прарвалася праз мяжу ў Калюмбію
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.07.2016 14:09
Яны купілі тавары першай неабходнасьці й вярнуліся празь дзьве гадзіны.
pixabay.com/Public Domain CC0
Паўтысячы вэнэсуэлак у аўторак прарвалася праз зачыненую амаль год мяжу з Калюмбіяй, каб купіць прадукты харчаваньня й тавары, якіх не хапае ў ахопленай крызысам Вэнэсуэле – пішуць лякальныя СМІ. Краіна змагаецца з сур’ёзнымі недахопамі харчовых прадуктаў, дэфіцытам тавараў першай неабходнасьці й агромністай інфляцыяй.
Апранутыя ў белыя футболкі жанчыны прыбылі пераважна з мясцовасьці Ўрэна на паўночным захадзе Вэнэсуэлы. На зачыненым памежным пераходзе ім удалося прарвацца праз кардон жаўнераў і перайсьці праз мост.
У Калюмбіі жанчыны купілі прадукты першай неабходнасьці, такія як алей, кукурузная мука, туалетная папера й вярнуліся праз дзьве гадзіны. «Жанчыны з Урэны вырашылі прайсьці праз мяжу, паколькі ў нашых дамах не хапае ежы, дзеці ходзяць галодныя, ёсьць шмат патрэб», – сказала калюмбійскаму журналісту адна з вэнэсуэлак.
У Вэнэсуэле немагчыма купіць 80% тавараў першай неабходнасьці. Крызыс у краіне паглыбіўся пасьля таго, як упалі цэны на нафту. Сытуацыя таксама пагоршылася пасьля рашэньня аб закрыцьці мяжы з Калюмбіяй.
Money.pl/ав