Logo Polskiego Radia
Print

У Турцыі арыштавалі двух пілётаў, якія зьбілі расейскі самалёт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.07.2016 20:03
Згаданых пілётаў абвінавацілі ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту.
У Турцыі працягваюцца арышты асоб, падазроных ва ўдзеле ў перавароце У Турцыі працягваюцца арышты асоб, падазроных ва ўдзеле ў перавароце PAP/EPA/STR

У Турцыі арыштавалі двух пілётаў, якія зьбілі расейскі самалёт у мінулым годзе. Як паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Турцыі, згаданых пілётаў абвінавацілі ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту.

Нагадаем, 24 лістапада туркі зьбілі расейскі франтавы бамбавік Су-24. Інцыдэнт адбыўся на турэцка-сырыйскай мяжы. Тады турэцкая армія апраўдвала свае дзеяньні тым, што расейскі ваенны самалёт парушыў паветраную прастору краіны, а яго пілёт не адказваў на заклікі турэцкага боку.

Спроба ваеннага перавароту адбылася ў ноч зь пятніцы на суботу. Пасьля таго, як мяцеж праваліўся, кіраўніцтва турэцкай дзяржавы правяло чыстку ў дзяржаўным апараце. У ходзе гэтай апэрацыі амаль што 20 тыс. чалавек было затрымана, адхілена альбо звольнена са сваіх пасадаў. Большасьць зь іх – гэта вайскоўцы, паліцыянты, судзьдзі й дзяржаўныя служачыя.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт