71 год таму амэрыканцы скінулі бомбу на Хірасіму
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.08.2016 19:52
Боем званоў і хвілінай маўчаньня пачалося адзначэньне чарговай гадавіны злачынства.
Жыхары Хірасімы пускаюць ліхтары па вадзе ў памяць пра ахвяр трагедыіPAP/EPA/KIYOSHI OTA
Мэр Хірасімы Казумі Матсуі заклікаў сусьветных лідараў да працы на карысьць поўнай ліквідацыі ядзернай зброі. У мерапрыемстве, якое прайшло ў японскім горадзе й якое было прысьвечанае 71-гадавіне ядзернага бамбаваньня Хірасімы, удзел прыняло каля 50 тыс. чалавек з 91 краіны.
Боем званоў і хвілінай маўчаньня пачалося адзначэньне чарговай гадавіны злачынства. Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ сказаў падчас выступленьня, што нельга дапусьціць да таго, каб падобная трагедыя калі-колечы здарылася на зямлі. У сваю чаргу Казумі Матсуі заклікаў стварыць сьвет безь ядзернай зброі.
Рашэньне скінуць уранавую бомбу магутнасьцю ў 16 кілятон на Хірасіму прыняў прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн. У выніку выбуху загінулі 140 тыс. чалавек. Праз 9 дзён амэрыканцы скінулі атамную бомбу магутнасьцю ў 21 кілятону на іншы японскі горад – Нагасакі. У ім загінулі 74 тыс. чалавек.
вс