Logo Polskiego Radia
Print

У Алепа зноў пачаліся жорсткія баі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.08.2016 18:46
ААН заклікае абвясьціць гуманітарнае перамір’е, каб даставіць мірным жыхарам ваду й ежу.
Photo: Christiaan Triebert/flickr.com/Commercial use allowed

ААН зьвярнулася да ўдзельнікаў баёў за Алепа з просьбай спыніць агонь хаця б на два дні. Без гэтага немагчыма даставіць гуманітарную дапамогу жыхарам гораду. Усходняя частка Алепа, занятая на пачатку жніўня атрадамі антыасадаўскай апазыцыі, зноў стала арэнай жорсткіх баёў. Войскі Башара Аль-Асада перайшлі да контрнаступу. Мірныя жыхары апынуліся ў пастцы. У іх няма вады, ежы, электрычнасьці. Адсутнічае ўсялякая магчымасьць эвакуявацца з ахопленага баямі гораду. Сымбалем пакутаў мірнага насельніцтва стаў здымак малога Амрана – 5-гадовага хлопчыка, параненага і абсыпанага пылам падчас бамбардаваньня Алепа.

Расейскія вайскоўцы, якія падтрымліваюць Башара Асада, заявілі, што гатовыя да перамоваў па часовым спыненьні агню. Невядома, ці згодная на прыпыненьне агню сірыйская апазыцыя. На 19 жніўня прыпадае сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі, устаноўлены ААН.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт