У Рыё-дэ-Жанэйра пачынаюцца XV Паралімпійскія гульні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.09.2016 12:05
                    
                                 
                
                
                    Чатыры гады таму на Параалімпіядзе ў Лёндане палякі заваявалі 36 мэдалёў.
                
                
                    
                         PAP/EPA/Al Tielemans for OIS/IOC / HANDOUT
PAP/EPA/Al Tielemans for OIS/IOC / HANDOUT
                     
                
                
                
               
                
                         У Рыё-дэ-Жанэйра пачынаюцца XV Паралімпійскія гульні. Яны будуць працягвацца да 18 верасьня. З Польшчы ў Рыё паехалі 90 спартсмэнаў: 36 жанчын і 54 мужчын.
Чатыры гады таму на Параалімпіядзе ў Лёндане палякі заваявалі 36 мэдалёў: 14 залатых, 13 сярэбраных і 9 бронзавых.
У Рыё-дэ-Жанэйра польскія спартсмэны будуць змагацца ў 13 з 22 дысцыплінаў.
Прызёры Параалімпіяды атрымаюць грашовыя прэміі ў такім жа памеры, як удзельнікі Алімпійскіх гульняў.  За залаты мэдаль – амаль 15 тысяч эўра, за серабро – больш за 10,5 тысячы эўра, а за бронзавы – больш за 8,5 тысячы эўра.
аз