Logo Polskiego Radia
Print

Турыст правёў дзьве ночы ў гарах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.09.2016 16:33
Славацкія ратавальнікі знайшлі польскага турыста, які зьнік у Татрах.
pixabay.compixabay.com

Славацкія ратавальнікі пасьля двух дзён пошукаў знайшлі польскага турыста, які прапаў без вестак у Татрах, на славацкім баку. Ён правёў высока ў гарах дзьве ночы. Верталёт даставіў яго ў бальніцу.

Турыст адправіўся ў раён Канчыстай- адно з самых высокіх вяршыняў Татр, там няма падрыхтаваных маршрутаў. Гэта не адзіны выпадак з турыстамі сёлета ў Татрах. Цягам двух летніх месяцаў у гэтых гарах выратавальнікі правялі больш за 200 акцый па ратаваньні турыстаў. 92 асобы атрымалі цяжкія траўмы, загінулі 2 асобы.

Паводле ацэнак Нацыянальнага парка Татры, за час вакацый Татры наведала каля каля мільёна чалавек.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт