Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі набліжаецца да канца перадвыбарчая кампанія

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2016 18:07
У перадвыбарчай кампаніі сродкі масавай інфармацыі фаварызуюць кіруючую партыю «Единая Россия».
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У Расеі набліжаецца да канца перадвыбарчая кампанія. У нядзелю грамадзяне краіны будуць выбіраць дэпутатаў Дзяржаўнай думы. Паводле грамадзкай арганізацыі «Голос», якая займаецца правамі выбаршчыкаў, у перадвыбарчай кампаніі сродкі масавай інфармацыі фаварызуюць кіруючую партыю «Единая Россия».

З праведзеных «Голосам» дасьледаваньняў вынікае, што ў дзяржаўных СМІ прадстаўнікі партыі «Единая Россия» зьяўляюцца часьцей у параўнаньні з палітыкамі зь іншых партый і арганізацый. У тэлевізійных дэбатах прыхільнікі партыі ўлады мелі значна больш часу на выказваньні ў параўнаньні з палітычнымі канкурэнтамі.

Парлямэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца 18-га верасьня. За іх ходам будзе сачыць некалькі соцень міжнародных назіральнікаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт