Logo Polskiego Radia
Print

Азэрбайджанцы згадзіліся на ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2016 16:33
Увесьці зьмены ў Асноўны закон прапанаваў прэзыдэнт Ільхам Аліеў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Грамадзяне Азэрбайджана шляхам рэфэрэндуму адобрылі ўсе прапанаваныя прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым зьмены ў Канстытуцыю. Галасаваньне адбылося 26 верасьня. Пра гэта сьведчаць папярэднія вынікі, агучаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй пасьля падліку бюлетэняў з больш за 70% выбарчых участкаў.

Паводле ЦВК Азэрбайджана, у рэфэрэндуме прагаласавалі 69,7% выбаршчыкаў.

Паводле папярэдніх вынікаў рэфэрэндуму, прэзыдэнт Азэрбайджана ўпершыню атрымаў права распускаць Мілі Мэджліс (парлямэнт). Апрача таго, тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта быў прадоўжаны з 5 да 7 гадоў.

У Азэрбайджане ўводзяцца пасады першага віцэ-прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнтаў. Шляхам рэфэрэндуму была прынятая таксама адмена абмежаваньняў па ўзросьце для кандыдатаў у прэзыдэнты й паніжаны з 25 да 18 гадоў узроставы парог для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт