Швэцыя вырашыла раскансэрваваць ракеты часоў «халоднай вайны»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        22.11.2016 15:00
                    
                                 
                
                
                    У адказ на дзеяньні Расеі ў Балтыйскім моры Швэцыя разьмесьціць на востраве Готланд супрацькарабельныя ракеты.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Пра справу піша The Times. Для гэтага было прынятае рашэньне «раскансэрваваць» ракетныя ўстаноўкі часоў «халоднай вайны», якія захоўваліся ў музэі. У прыватнасьці, на востраў адправяцца наземныя ўстаноўкі Kustrobotbatteri 90, пабудаваныя ў 1987 годзе. Гэтыя ракетныя ўстаноўкі былі выведзеныя з эксплёатацыі ў 2000 годзе.
«Мы прааналізавалі, ці зьяўляецца магчымым аднавіць пускавыя ўстаноўкі. Шэраг грузавікоў захаваўся ў працоўным стане. Мы дадалі кампанэнты з сучасных ракетных катэраў і караблёў, якія маюць падобныя ракетныя сыстэмы», – The Times цытуе контр-адмірала Томаса Энгевала.
Карэспандэнт/ав