Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны Балгарыі адкажа за дамову з Польшчай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2016 15:01
Заключаная з Польшчай дамова датычыць рамонту рухавікоў балгарскіх МіГ-29.
Зьнішчальнік МіГ-29 ВПС УкраіныЗьнішчальнік МіГ-29 ВПС Украіныcommons.wikimedia.org/Pilotlviv/CC BY-SA 4.0

Міністру нацыянальнай абароны Балгарыі Мікалаю Нэнчаву, які сыходзіць са сваёй пасады, высунулі абвінавачваньні адносна дамовы з Польшчай наконт рамонту рухавікоў балгарскіх МіГ-29.

Паводле пракуратуры, заключэньне гэтай дамовы пашкодзіла ВПС Балгарыі, паколькі Польшча можа ня быць у стане адрамантаваць самалёты. Нагадаем, у падобным тоне выказвалася таксама расейская авіябудаўнічая кампанія РСК МІГ, якая падкрэсьліла, што Польшча ня мае права пастаўляць запасныя часткі для самалётаў трэцім краінам.

У кастрычніку мінулага году Балгарыя падпісала з польскім бокам пагадненьне, датычнае рамонту рухавікоў i мадэрнізацыі балгарскіх МіГ-29.

У сваю чаргу, у пачатку гэтага месяца балгары, ужо без удзелу Польшчы, заключылі пагадненьне з кампаніяй РСК МІГ, у адпаведнасьці зь якім расейцы павінны прадаць ім 10 новых рухавікоў для самалётаў МіГ-29.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт