Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт: Расейская прапаганда - сур’ёзная пагроза Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2016 14:48
ЭП прыняў рэзалюцыю па справе расейскай прапаганды, аўтарства польскай эўрадэпутаткі.
Комплекс будынкаў Эўрапейскага парлямэнту ў горадзе Страсбург (Францыя) Комплекс будынкаў Эўрапейскага парлямэнту ў горадзе Страсбург (Францыя) pixabay.com/Public Domain CC0

Эўрадэпутаты заклікалі Эўракамісію й іншыя ворганы ЭЗ да пасьпяховай барацьбы з расейскай прапагандай. Па гэтай справе Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, аўтарства польскай эўрадэпутаткі Анны Фатыгі (Anna Fotyga). Рэзалюцыю падтрымалі 304 члены палаты, супраць былі - 179, 208 – устрымаліся ад удзелу ў галасаваньні.

Прынятая сёньня рэзалюцыя – гэта пакуль найбольш рашучая рэакцыя Эўрапарлямэнту на дзеяньні расейскай прапаганды.

Эўрадэпутаты абвінавацілі Крэмль у тым, што дзеля паглыбленьняў падзелаў у Эўропе й наўмыснага скажэньня гісторыі ён выкарыстоўвае навукова-дасьледчыя інстытуты, іншамоўныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы й сацыяльныя сеткі.

Эўрапейская супольнасьць павінна больш эфэктыўна змагацца з варожай прапагандай Расеі, пераконвае аўтарка рэзалюцыі. Эўрадэпутатка з Польшчы таксама прапануе павялічыць сродкі на дзеяньне адмысловай групы, якую Эўракаміся стварыла з мэтай супрацьдзеяньня расейскай прапагандзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт