Logo Polskiego Radia
Print

Сымбаль амэрыканскіх Калядаў устанаўліваюць на Манхэтэне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.11.2016 16:03
На вярхушцы дрэва - крыштальная зорка аднаго зь вядомых вытворцаў ювэлірных вырабаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Адна з найбольш слаўных ёлак сьвету засьвеціцца сёньня ў Нью-Ёрку. Перад комплексам хмарачосаў на Манхэтэне (гэтак званы Ракфэлер-цэнтар) устанаўліваюць амаль трыццацімэтровае дрэва – адзін з найважнейшых сымбаляў амэрыканскага Божага нараджэньня.

У гэтым годзе калядная ёлка з Ракфэлераўскага цэнтра - гэта нарвэская елка вагой у 14 тон і вышынёй 28 мэтраў і 60 сантымэтраў. Яе ўпрыгожаць 30 тысяч сьвятлодыёдных лямпачак, спалучаных кабэлямі агульнай працягласьцю 8 кілямэтраў.

На вярхушцы дрэва, якая дзясяткі разоў трапляла ў амэрыканскія мастацкія фільмы, будзе зьмешчана крыштальная зорка аднаго зь вядомых вытворцаў ювэлірных вырабаў. Урачысты момант запальваньня гірляндаў будзе суправаджаць канцэрт. На ім выступяць такія выканаўцы як Долі Партан, Тоні Бэнэт, Ніл Дайманд і Харт Брукс.

Калядная ёлка перад Ракфэлер-цэнтар будзе пастаўленая 84-ы па ліку раз. Мэрыя Нью-Ёрку мяркуе, што да 7 студзеня, калі сьвяточнае дрэва будзе разабрана, паглядзець яе прыедзе звыш дзесяці мільёнаў турыстаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт