Сэнат ЗША выдзяляе 350 млн на падтрымку Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.12.2016 15:23
Сродкі будуць прызначаныя на ўвядзеньне цывільнага кантролю над узброенымі сіламі.
Foto: pixabay.com
Як паведаміў сустаршыня камітэта Сэната па Ўкраіне, сэнатар-рэспубліканец Роб Портман, палова гэтых сродкаў зьвязаная з рэалізацыяй Украінай ключавых рэформаў абароннага сэктара, такіх як увядзеньне цывільнага кантролю над узброенымі сіламі, парлямэнцкі кантроль над Міністэрствам абароны, павышэньне празрыстасьці заказаў для арміі.
Сэнат ЗША заявіў, што закон аб бюджэце Міністэрства абароны за 2017 год зьмяшчае забарону на ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй да таго часу, «пакуль Дэпартамэнт абароны не пацьвердзіць Кангрэсу, (...) што Расея спыніла акупацыю тэрыторыі Ўкраіны й агрэсіўныя дзеяньні, якія пагражаюць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і краін-членаў NATO». А таксама, што Расея захоўвае ўмовы Менскіх пагадненьняў аб спыненьні агню ва ўсходняй частцы Ўкраіны.
Акрамя гэтага, Сэнат забараніў выкарыстоўваць сродкі для якой-небудзь дзейнасьці, «якая прызнае сувэрэнітэт Расеі ў Крыме». Сродкі могуць прызначацца на супрацоўніцтва з саюзьнікамі з мэтай стрымліваньня агрэсіі Расеі, зазначыў Сэнат ЗША.
яс