Прэзыдэнта ФРГ заклікаюць узнагародзіць паляка, загінулага ў тэракце ў Бэрліне 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.12.2016 19:34
                    
                                 
                
                
                    Лукаш Урбан загінуў у сваім трэйлеры, які быў выкарыстаны для тэракта ў нямецкай сталіцы.
                
                
                    
                        
Вышэйшыя ступені ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія»commons.wikimedia.org/Michael Chlistalla/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         На партале change.org апублікаваны грамадзкі зварот да прэзыдэнта Нямеччыны Ёахіма Гаўка з заклікам узнагародзіць Лукаша Урбана – польскага кіроўцу трэйлера, які загінуў у тэракце ў Бэрліне. Ініцыятары звароту зазначаюць, што 37-гадовы паляк страціў жыцьцё пры спробе затрымаць тэрарыста. Паводле іх меркаваньня, за свой геройскі ўчынак ён павінен быць узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія» – адзінай фэдэральнай узнагародай Нямеччыны.
Як паведамлялася, Лукаш Урбан загінуў у кабіне свайго трэйлера падчас рэйсу. Скрадзеную фуру тэрарыст выкарыстаў для тэракта ў нямецкай сталіцы.
Сhange.org – гэта міжнародная плятформа, на якой публікуюцца звароты з цэлага сьвету. У 2015 годзе свае подпісы пад зваротамі паставілі 100 млн карыстальнікаў.
вс