Logo Polskiego Radia
Print

Трамп рэагуе на пагрозы Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.01.2017 13:42
Новы прэзыдэнт запэўніў, што паўночнакарэйскія ракеты ніколі не дасягнуць ЗША.
Donald TrumpDonald Trumpflickr.com/Gage Skidmore

Апроч таго, ён раскрытыкаваў Кітай за тое, што «не жадае дапамагчы ЗША» па пытаньні Паўночнай Карэі.

Паўночная Карэя нядаўна абвясьціла, што выйшла на заключны этап распрацоўкі ракет з ядзернай зброяй, якія маглі б дасягнуць часткі тэрыторыі Злучаных Штатаў.

"Гэта ніколі ня здарыцца!" - заявіў Дональд Трамп. Ён пракамэнтаваў навагодні выступ лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, у якім той заявіў, што падрыхтоўка да запуску міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты ўвайшла ў апошнюю стадыю.

У адказ на гэта Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты павінны «істотна ўмацаваць свой ядзерны патэнцыял, а таксама раскрытыкаваў Пэкін, які зарабляе на гандлі з Амэрыкай, а ня хоча дапамагчы ў справе Паўночнай Карэі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт