Logo Polskiego Radia
Print

Калі зьвесткі пра сувязі Трампа з Расеяй пацьвердзяцца, яму пагражае імпічмэнт

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.01.2017 15:16
Трамп заявіў, што ў яго няма нічога супольнага з Расеяй, паколькі няма такога бізнэсу, які ён мог бы там раскруціць.
Prezydent Donald TrumpPrezydent Donald TrumpFLICKR/GAGE SKIDMORE/CC BY-SA 2.0

Прэзыдэнт Дональд Трамп уступіць на сваю пасаду ў атмасфэры падазрэньняў у супрацоўніцтве з расейцамі. Амэрыканскія разьведвальныя службы сыгналізуюць, што Трамп і ягоныя людзі падчас выбарчай капаніі маглі кантактавацца з расейскай выведкай, якая ўжо некалькі гадоў таму прызнаў Трампа пэрспэктыўнай асобай – піша „Dziennik Gazeta Prawna”. Калі б гэтая інфармацыя пацьвердзілася, прэзыдэнту пагражае нават імпічмэнт.

На гэтыя закіды Трамп заявіў, што ў яго няма нічога супольнага з Расеяй, паколькі няма такога бізнэсу, які ён мог бы раскруціць у Расеі. Публікацыю ён навзаў “кампраметацыяй”.

Згодна з матэрыяламі, апублікаванымі на партале “BuzzFeed”, кантакты Трампа з расейскімі ўладамі адбываліся праз пасярэднікаў. Адным з іх быў быццам бы ягоны дарадчык па міжнародных пытаньнях Картэр Пэйдж (Carter Page), які наведаў Маскву ў ліпені мінулага году і сустрэўся між іншым са старшынёй кампаніі “Роснефть” Ігарам Сечыным. Паводле інфармацыі партала, Сечын прапанаваў Трампу і яго людзям, што яны атрымаюць акцыі кампаніі ўзамен за адмену санкцый супраць Расеі. Ёсьць таксама інфармацыя пра оргію, якую Трамп зладзіў у Маскве з удзелам некалькіх прастытутак. Дарэчы, ён зьняў апартамэнт, дзе раней затрымліваліся Барак Абама з жонкай, якіх ён ненавідзіць.

Супрацоўнікі Трампа абяцалі таксама не закранаць падчас выбарчай кампаніі тэмы Крыму, затое выказвацца наконт NATO (Трамп упершыню выказаў сумненьні наконт натаўскіх саюзьнікаў ЗША 21 ліпеня).

Меркаваньнем камэнтатараў выданьня, неабходна задумацца, дзе ляжыць мяжа ўплываў Расеі. Аналізуючы выпадак амэрыканскіх выбараў, трэба задаць сабе пытаньне пра падыход да палітыкі Крамля, ці не павінны мы яе ацэньваць праз прызму расейскага паняцьця “беспредел”. Можа трэба дапусьціць да сябе думку, што і падчас прызямленьня прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам па загаду Пуціна былі створаныя такія ўмовы, што машына проста не магла прызямліцца бясьпечна.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт