Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп стaў 45-ым прэзыдэнтам ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.01.2017 19:01
Раней у Белым доме Дональд Трамп сустрэўся з Баракам Абамам.
PAP/EPA/TANNEN MAURY

Сёньня ў будынку Кангрэса ў Вашынгтоне адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Раней у Белым доме Дональд Трамп сустрэўся з саступаючым кіраўніком ЗША Баракам Абамам.

Напярэдадні інаўгурацыі Трамп, які зьяўляецца прадстаўніком Рэспубліканскай партыі, паабяцаў перамены ў краіне. Між іншым, ён гаварыў пра мадэрнізацыю войска, стварэньне новых працоўных месцаў і ўмацаваньне межаў.

Барак Абама разьвітаўся з амэрыканцамі ў накіраваным да іх лісьце, у якім заклікаў суайчыньнікаў да грамадзкай актыўнасьці.

Нагадаем, прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Барак Абама займаў пасаду прэзыдэнта ЗША два чатырохгадовыя тэрміны паўнамоцтваў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт