Навукоўцы: тосты ці бульба могуць выклікаць рак
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.01.2017 13:24
Замоцна падсмажаныя тосты ці бульба могуць быць канцэрагеннымі.
pixabay.com
У гэтым пераконваюць экспэрты брытанскага Агенцтва стандартаў прадуктаў харчаваньня.
Тосты ці бульба-фры павінны быць цёмнажоўтага ці залатога колеру.
Цёмнакарычневы колер сьведчыць аб тым, што ў прадуктах знаходзіцца вялікая колькасьць акрыламіду, то бок субстанцыі, якая выклікае ракавыя захворваньні. Большасьць людзей аднак увогуле ня ведае пра яе існаваньне, пішуць брытанскія навукоўцы. Крыніцай акрыламіду зьяўляюцца чыпсы, кава і цыгарэтны дым.
Скептыкі кажуць, што шкоднасьць гэтай субстанцыі даказаная толькі на дасьледаваньнях на жывёлах. У адказ навукоўцы прапануюць захаваць асьцярожнасьць і пазьбягаць замоцна падсмажаных тостаў ці бульбы. У сваю чаргу ўплыў цыгарэт на зьяўленьне ракавых захворваньняў даказаны без усялякіх сумневаў.
ав