Джэймс Мэціс: ЗША надаюць вялікае значэньне ваенным саюзам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.01.2017 16:01
Новы міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс размаўляў зь генсакратаром NATO.
James Mattis, sekretarz obrony Stanów ZjednoczonychFoto: James Mattis/flickr.com
Новы міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс размаўляў зь генэральным сакратаром Паўночнаатлянтычнага пакту Енсам Столтэнбергам.
Падчас размовы Мэціс падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі надаюць вялікае значэньне ваенным саюзам.
Паводле прэс-рэлізу Пэнтагона, „абодва лідары абмеркавалі важнасьць агульных каштоўнасьцяў”.
Міністар абароны ЗША падкрэсьліў, што пошук саюзьнікаў з мэтай абароны агульных каштоўнасьцяў Злучаныя Штаты Амэрыкі заўсёды праводзяць разам з Эўропай.
аз