Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія ўлады павінныя выплаціць Навальнаму 63 000 эўра

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.02.2017 16:43
Такое рашэньне прыняў Эўрапейскі суд па правах чалавека.
Аляксей НавальныАляксей Навальныwikimedia commons/MItya Aleshkovskiy/CC BY-SA 3.0

Расейскі апазыцыйны лідар Аляксей Навальны павінен атрымаць ад дзяржавы кампэнсацыю ў 63 000 эўра. Такое рашэньне прыняў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу. Расейскія ўлады павінныя выплаціць кампэнсацыю за тое, што 7 разоў незаконна затрымлівалі Навальнага падчас апазыцыйных мітынгаў у Маскве.

Страсбурскі суд пастанавіў, што затрыманьні парушалі грамадзянскія правы Аляксея Навальнага. Гэта другая перамога апазыцыянэра ў міжнародных судовых інстанцыях. Восеньню мінулага году Эўрапейскі суд па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ў 2013 годзе, падчас суду па справе «Кировлеса», былі парушаныя працэсуальныя правы Навальнага. Страсбурскі суд загадаў выплаціць актывісту кампэнсацыю ў памеры 56 000 эўра. Аднак Вярхоўны Суд Расейскай Фэдэрацыі накіраваў справу на перагляд.

У цяперашні час ідзе паўторны працэс. Як лічыць Аляксей Навальны, расейскія ўлады хочуць асудзіць яго, каб апазыцыйны лідар ня змог прыняць удзел ў прэзыдэнцкіх выбарах 2018 году.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт