Дар’я Домрачава выйграла серабро ў гонцы перасьледу на чэмпіянаце сьвету
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.02.2017 14:40
                    
                                 
                
                
                    Гэта яе першы мэдаль пасьля вяртаньня ў спорт: у кастрычніку Дар’я нарадзіла дачку.
                
                
                    
                         PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA
PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA
                     
                
                
                
               
                
                         Беларуская біятляністка Дар’я Домрачава заваявала серабро ў гонцы перасьледу на чэмпіянаце сьвету, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне. Гэта яе першы мэдаль пасьля вяртаньня ў спорт: у кастрычніку Дар’я нарадзіла дачку, а ў студзені пачала выступаць на этапах Кубка сьвету, але не паказвала занадта высокіх вынікаў.
Домрачава стартавала ў пас’юце толькі з 27-й пазыцыі, па выніках яе вельмі ўдалага для яе спрынту. Аднак на гэтай гонцы беларуска паказала чыстую стральбу, што дазволіла ёй утрымацца ў тройцы лідараў і абысьці нават сёлетніх фаварытак.
Перамога ў гонцы дасталася немцы Лаўры Дальмаер, якой Домрачава прайграла 9,6 сэкунды. На трэцім месцы – чэшка Габрыэла Коўкалава: яна дапусьціла два промахі й таму не змагла прэтэндаваць на перамогу, хоць і стартавала зь першай пазыцыі.
Беларуска Надзея Скардзіна заняла ў гонцы перасьледу 19-е месца, Ірына Крыўко – 45-е.
эўрарадыё/вс