Logo Polskiego Radia
Print

Пэкін: першы ў гэтым годзе выпадак птушынага грыпу ў людзей

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2017 11:58
З пачатку гэтага году ў цэлым Кітаі зафіксавана прынамсі 130 выпадкаў заражэньня вірусам сярод людзей.
pixabay.com/Public Domain CC0

Улады Пэкіну паінфармавалі пра першы ў гэтым годзе выпадак заражэньня чалавека вірусам птушынага грыпу ў кітайскай сталіцы. Улады краіны стараюцца стрымаць распаўсюджваньне эпідэміі віруса сярод птушак, але гэта для людзей вірус зьяўляецца вельмі небясьпечным.

Пад пагрозай заражэньня вірусам H7N9 больш за ўсё знаходзяцца асобы з нізкім імунітэтам. Як пішуць кітайскія СМІ, з пачатку гэтага году ў цэлым Кітаі зафіксавана прынамсі 130 выпадкаў заражэньня вірусам птушынага грыпу сярод людзей. Самая складаная сытуацыя пануе ў правінцыі Цзянсу, дзе сярод заражаных вірусам 49 асоб памерла 21.

Чалавек заражаецца вірусам падчас непасрэднага кантакту з хворай птушкай. Кітайскія ўлады прадпрымаюць крокі для змаганьня з распаўсюджваньнем вірусу сярод хатніх птушак. У многіх правінцыях стрыманы продаж жывых хатніх птушак. У сваю чаргу ўлады правінцыі Гуандун мяркуюць, што заражанае вірусам мяса можа прадавацца нават на 1/3 частцы базараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт