ЗША абмяжуюць прыём мігрантаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.02.2017 14:47
Пра гэта заявіў Дональд Трамп у сваім выступе на зьезьдзе кансэрватараў.
Foto: OLIVIER DOULIERY/PAP/EPA
Дональд Трамп раскрытыкаваў іміграцыйную палітыку некаторых эўрапейскіх краін. Выступаючы ў Вашынгтоне, прэзыдэнт ЗША заявіў, што Амэрыка не пойдзе па шляху такіх краін, як Швэцыя, Германія ці Францыя. Дональда Трамп заявіў, што ўрад пабудуе сьцяну на мэксыканскай мяжы.
Выступаючы перад актывістамі кансэрватыўнага крыла Рэспубліканскай партыі, Дональд Трамп абвясьціў, што меў рацыю, калі казаў тыдзень таму пра сур'ёзныя праблемы Швэцыі з-за прыняцьця вялікай колькасьці ўцекачоў. "Я люблю Швэцыю, гэта вялікая краінай і вялікі народ, які ведае, што я маю рацыю, - сказаў прэзыдэнт ЗША.
Трамп таксама назваў памылкай рашэньне Германіі і Францыі, якія прынялі занадта шмат імігрантаў. "Паглядзіце на Ніцу і Парыж. У мяне ёсьць сябар, які любіць Парыж і заўсёды езьдзіў туды. Калі я нядаўна спытаў яго, як там Парыж, ён адказаў, што больш ня езьдзіць туды, бо Парыж перастаў быць Парыжам, - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Ён зазначыў, што не дапусьціць таго, каб у ЗША паўтарылася тое, што адбываецца ў Эўропе.
ПР/юл