Logo Polskiego Radia
Print

У Эстоніі забароняць поліэтыленавыя пакеты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2017 16:34
У парлямэнце нагадалі, ЭЗ прыняў дырэктыву аб абмежаваньні выкарыстаньня плястыкавых пакетаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Парлямэнт Эстоніі прыняў папраўкі ў заканадаўства, якія істотна абмяжуюць выкарыстаньне тонкіх плястыкавых пакетаў. Абноўлены закон прадугледжвае забарону на бясплатную раздачу вялікіх плястыкавых пакетаў у крамах, а таксама плястыкавых пакетаў, якія масава раздаюцца падчас кампаніяў, паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе парлямэнта.

Маленькія тонкія плястыкавыя пакеты можна будзе выкарыстоўваць для першаснай упакоўкі прадуктаў харчаваньня, якія прадаюцца на вагу, напрыклад, мяса ці гародніны, а таксама ў мэтах гігіены пры куплі малака ў плястыкавай тары.

У эстонскім парлямэнце нагадалі, ЭЗ прыняў дырэктыву аб абмежаваньні выкарыстаньня плястыкавых пакетаў. У прыватнасьці, яна прадугледжвае паменшыць выкарыстаньне тонкіх плястыкавых пакетаў да канца 2019 года да 90 пакетаў на чалавека ў год. Да канца 2025 года гэту лічбу плянуюць паменшыць да 40.

Паводле дасьледаваньня аб выкарыстаньні плястыкавых пакетаў, праведзенага ў 2015 годзе, у 500 дасьледаваных у Эстоніі крамах у год на чалавека ў сярэднім прыпадае каля 40 плястыкавых пакетаў і прыкладна 165 асабліва тонкіх плястыкавых пакетаў.

Пасьля ўступленьня ў сілу ў 2019 годзе паправак крамы будуць абавязаны прадстаўляць спажыўцам акрамя плястыкавых пакетаў і іншыя альтэрнатывы. Напрыклад, папяровыя пакеты, мяшкі з тэкстылю і сеткі, а таксама паўторна ўжываныя плястыкавыя пакеты.

Раней у Францыі ўвялі забарону на поліэтыленавыя пакеты.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт