Logo Polskiego Radia
Print

Войскі НАТА пачалі рух у бок Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.03.2017 16:15
Каля тысячы вайскоўцаў са Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі і Румыніі неўзабаве прыбудуць у Польшчу.
wikimedia.org

Іх перавод у Польшчу - гэта вынік рашэньня леташняга саміту НАТО ў Варшаве.

Па выніках саміту НАТО пагадзілася накіраваць свае войскі ў краіны Балтыі й Польшчу ў адказ на пагрозу з боку Расеі. Жаўнеры са Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі і Румыніі знаходзяцца цяпер у Нямеччыне і толькі пачалі перадысьлякацыю ў Польшчу.

Паводле паведамленьня пасольства ЗША, у панядзелак вайскоўцы будуць ва Ўроцлаве, у аўторак у Пётркове Трыбунальскім, а ў сераду у Варшаве. Уся група будзе разгорнутае ў раёне Оршыш.

Дадаткова Злучаныя Штаты накіруюць у Польшчу пяцітысячны бранятанкавы корпус.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт