Logo Polskiego Radia
Print

У Вялікабрытаніі паступілі ў абарачэньне новыя манэты наміналам 1 фунт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2017 17:17
Манэтны двор Вялікабрытаніі ўжо назваў гэту манэту самай абароненай у сьвеце.
Photo: ukraine.web2ua.com/azPhoto: ukraine.web2ua.com/azPhoto: ukraine.web2ua.com/az

У Вялікабрытаніі паступілі ў абарачэньне новыя манэты наміналам 1 фунт стэрлінгаў. Як паведамляюць інфармагенцтвы, 12-гранная манэта адчаканеная з асаблівымі мерамі абароны ад падробак і паступова заменіць сваю папярэдніцу.

Новая манэта больш лёгкая й тонкая, чым старая, але яе дыямэтр складае крыху больш за стары фунт. Зьнешняе кальцо манэты залацістага колеру й выканана зь медна-нікелевага сплаву. Унутранае кальцо - серабрыстае, складаецца зь нікеліраванага сплаву. Манэтны двор Вялікабрытаніі плянуе адчаканіць 1,5 млрд новых манэт.

Адзначаецца, што старая манэта будзе знаходзіцца ў абарачэньні да 15 кастрычніка 2017 году, пасьля чаго крамы ня будуць прымаць яе ў якасьці аплаты. Пасьля 15 кастрычніка манэту можна будзе абмяняць на новую толькі ў банку. Манэты ўжо дастаўлены ў 33 банкі і ў паштовыя аддзяленьні па ўсім Каралеўстве.

Брытанскія экспэрты сьцьвярджаюць, што новыя манэты складана падрабіць з-за асаблівасьці іх канструкцыі: унутры кожнай знаходзіцца асаблівы матэрыял, які сканіруецца рознымі прыладамі. Акрамя таго, на манэце ёсьць карцінкі, якія нагадваюць галаграмы, а таксама маленькія літары на рэбрах манэты. Манэтны двор ужо назваў гэту манэту самай абароненай у сьвеце.

belta.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт